З 08.02 па 12.02 на 2 паверсе школы была арганізавана выстава прысвечаная Дню памяці юных герояў-антыфашыстаў. Асаблівая ўвага, безумоўна, заслугоўваюць піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі, разбівалі насы і каленкі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры.