школу наведалі супрацоўнікі ДАІ і МНС 27.11 нашу школу наведалі супрацоўнікі ДАІ і МНС. Супрацоўнікі ДАІ нагадалі дзецям пра правілы дарожнага руху, а таксама пра флікеры, якія трэба насіць на адзенні ў цёмны час сутак. Супрацоўнікі МНС распавялі навучэнцам пра правілы пажарнай бяспекі, а таксама правялі прафарыентацыйную працу. Навучэнцам 6 класа распавялі пра ліцэй МНС, у які яны могуць паступаць пасля завяршэння навучальнага года. Навучэнцам старэйшых класаў распавялі пра навучальныя ўстановы пры МНС у якія яны могуць паступіць пасля выпуску 9 або 11 класа.