Дзякуючы выставам, арганізаваным педагогам Бельчыкавай Ірынай Анатольеўнай пры падтрымцы старшакласнікаў, дзеці азнаёміліся з прадметамі побыту пра - пра - бабуль і дзядуляў, зместам насценгазет, якія афармляліся іх бацькамі ў сценах гэтай школы. У класных калектывах прайшлі адпаведныя тэматычныя мерапрыемствы, падчас якіх навучэнцы знаёмілі таварышаў са сваімі сямейнымі вытокамі, вучыліся складаць генеалагічныя дрэвы. Не была забытая і гісторыя мястэчка Дабрамыслі. Фота з выставы глядзець тут....