Адчыняй нам, школа, дзверы!
Адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года.
Сёння, 1 верасня 2020 года, тут сабраліся навучэнцы, іх бацькі, настаўнікі і госці школы. На ўрачыстай лінейцы віталі новых членаў вялікай школьнай сям'і-першакласнікаў. Гучалі словы на дарогу і пажаданні ўсім навучэнцам поспехаў у засваенні навучальных дысцыплін. На першы ўрок у Дзень ведаў усе прысутныя школьнікі ўвайшлі ў абноўленыя навучальныя памяшканні. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дабрамыслінская сярэдняя школа Лёзненскага раёна" другі год запар займае першае месца ў раёне па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.